"Хронікі Нарніі" – залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія "Уладар пярсцёнкаў") лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Кніга "Хронікі Нарніі. Леў, вядзьмарка і гардэроб" – першая з нарнійскай серыі, стала найбольш знакамітым творам Льюіса і ўлюбёнай казкай мільёнаў дзяцей па ўсім свеце. Пітэр, С'юзэн, Эдмунд і Люсі мусяць перамагчы злую вядзьмарку, якая захапіла Нарнію, таксама зло і здраду ўнутры саміх сябе. Але галоўная роля ў гэтым змаганні належыць сапраўднаму Валадару Нарніі, магутнаму Льву Аслану, які ідзе з-за мора і на якога ўскладаюць надзею ўсе нарнійцы і дзеці. Цяпер знакамітую гісторыю, як чацвёра дзяцей трапілі ў чароўную краіну Нарнію, можна прачытаць і па-беларуску!
Поделиться страницей:
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.