Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Пад небам Беларусі. Под небом Беларуси. Beneath the sky of Belarus. Фотаальбом.

Кляшчук Анатоль Віктаравіч
  • ISBN: 978-985-01-1335-1
  • Издательство: Беларусь
  • Год: 2020
  • Тип переплёта: твёрдый
  • Формат: 60х90/8
Купить в интернет-магазине
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

Выхад альбома «Пад небам Беларусі» супаў з адметным часам, які ў нашай краіне праходзіць пад знакам Года ма- лой Радзімы. Аўтар альбома — заўзяты вандроўнік па беларускай глыбінцы, шчыра ўлюбёны ў родны край, пажыццёва захоплены прафесіяй, а галоўнае — самім жыццём, якое натхняе і дае шмат падстаў для стварэння маляўнічых кніг, у тым ліку і альбома, які вы трымаеце ў руках.

Нібы па каліўцу, па зярнятку, па малой кроплі, я збіраў і складваў гэтую кнігу, праехаўшы не адну тысячу кіламетраў па нашай краіне. Дарог і сцяжын было гэтак багата, што я збіўся з ліку і перастаў іх падлічваць. Наўмысна не вёў статысты- ку дзён і начэй, праведзеных у фотападарожжах. Не звяртаў увагі на цяжкасці і нязручнасці, якія абавязкова трапляюцца на шляху вандроўніка, а іх было нямала. Ды і не кожная дарога ўзнагароджвала цікавымі сустрэчамі і неверагоднымі ад- крыццямі — бывала і такое. Аднак усё гэта, у рэшце рэшт, не так і важна, калі стан тваёй душы ўзнёслы. Калі ты ў кожным імгненні здольны бачыць нешта асаблівае, настраёвае, у цябе абавязкова будзе добры творчы вынік. Я заўсёды ведаў мэту, сэнс і плён такіх дарог, таму мая прафесійная скрыначка папаўнялася, у ёй час ад часу з’яўляліся фотаздымкі, якія і праз гады таксама радуюць вока і грэюць сэрца. На іх самае дарагое — зямля, падараваная табе лёсам. А гэта — ма- ляўнічасць адвечных ландшафтаў, гармонія даўняй і сучаснай архітэктуры, своеасаблівасць прыродных сезонаў, павадкі насельнікаў беларускіх пушчаў і балот — птушак і звяроў, самабытнасць і культурныя традыцыі, якія заўсёды навідавоку, ад веку з намі.

Ілюстрацыі ў альбоме размеркаваны ў адпаведнасці з порамі года. Кожны раздзел, які абагульняе пару года, пачы- наецца з дарожнага сюжэта, бо дарога, сцяжына — спрадвечны сімвал падарожніка. Адметнасць кнігі ў*тым, што яна адкрываецца не зімой, а вясной, бо традыцыйна ўвесну нашы продкі пачыналі новы год. Фотасюжэты былі прывезены з розных куткоў Беларусі.

Я не маю намеру прыпісаць сабе ролю першаадкрывальніка невядомай зямлі ў цэнтры Еўропы накшталт іегга іпсодпііа: сёння Беларусь ужо шырока вядомая ў свеце краіна. Галоўнае для мяне — паказаць суайчыннікам і нашым гасцям хараство, унікальнасць спрадвечнай зямлі беларусаў, дапамагчы заўважыць і ацаніць яе незвычайна прывабны вобраз, па-іншаму паглядзець нават на бачанае многа разоў і зноўку адкрыць для сябе нешта новае. А адкрываць Бе- ларусь можна бясконца. У гэтым я, як вандроўнік «са стажам», глыбока перекананы, бо, паверце, наша Бацькаўшчына надзвычай багатая на прыгажосць, цікавая і непаўторная. Заўжды адчуваю роднасць з яе каранямі: адпраўляючыся ў чарговае падарожжа, я зараджаюся добрай энергіяй, што дае сілы, бы жыватворная крыніца.

Дазволю сабе прыгадаць, як аднойчы летняй ноччу не мог заснуць і выйшаў з палаткі на бераг возера. У воднай роўнядзі адлюстроўвалася зорнае неба. Да першых прамянёў было яшчэ далёка. У такія хвіліны хораша думаецца, і я з асалодаю аддаўся ў палон успамінаў. Перад вачыма паўстала рэчка далёкага дзяцінства — Случ, на якой мы, падлеткі гарадской ускраіны, лавілі плотак і печкуроў, загаралі і купаліся. Нават прымроіўся гаркавата-салодкі водар прыбярэжнага аеру. Ці было на свеце што-небудзь прыгажэйшае за схіленую над пясчаным рачным згібам вярбу, пад шатамі якой мы хаваліся ад дажджу і летняй спёкі?! Мінуў не адзін дзясятак гадоў, але пясчанка на Случы, ад якой з-за меліярацыі даўно ўжо не засталося і следу, па-ранейшаму абуджае ў душы самыя пяшчотныя пачуцці. Колькі б не сустракаў у сваіх пада- рожжах розных мясцін і куточкаў, а мілейшых за маю пясчанку так і не сустрэў.

Спадзяюся і цешу сябе думкай, што здымкі з гэтага альбома ў некага выклічуць салодкія ўспаміны пра бацькоўскую хату і запаветны бераг, пра сваю маленькую Радзіму, як цяпер вобразна называюць месца, дзе ты нарадзіўся і гадаваўся...

Анатоль Кляшчук

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.