Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казач- нага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся.
Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, навагг ча- раўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае — Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз заха- пляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і не- паўторнай у сваім харастве.
Кніга разлічана на падлеткаў сярэдняга школьнага ўзросту. Яна, несумненна, выкліча ў іх цікавасць, абуджаючы захапленне і любоў да прыроды.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.