1461 год... На Беларусь рабілі набегі атрады крымскіх татараў. На старонках аповесці чытачы змогуць пазнаёміцца з хлапчукамі Базылём і Раманам, дзяўчынкай Марысяй, якія трапілі ў палон да татараў. Каб абараніць дзяцей, падняліся ўсе дарослыя мужчыны з навакольных вёсак. Частку зборніка складаюць мастацкія гіпотэзы «Як узніклі фра- зеалагізмы». Гэта новы жанр літаратуры, які не толькі пазнаёміць чытачоў з цікавымі фразеалагізмамі, але і дазволіць ім зазірнуць у мінулае. У кнігу ўключаны самабытныя вершы пра каханне і для роздуму, вершаваная скорагаворка на ўсе літары беларускага алфавіта. Для шырокага кола чытачоў.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.