Кніга прысвечана Тадэвушу Касцюшку (1746-1817) - выдатнаму вайсковаму і дзяржаўнаму дзеячу Рэчы Паспалітай і Злучаных Штатаў Амерыкі, кіраўніку паўстання 1794 года. Тут упершыню на чатырохстах даўнейшых выявах адлюстраваныя жыццё і дзейнасць славутага ўраджэнца беларускай зямлі. Паказаныя мясціны, у якіх ён жыў і змагаўся, планы і выявы бітваў, партрэты ягоных сяброў і паплечнікаў, мемарыяльныя знакі і помнікі, а таксама вуліцы, паркі і школы, названыя імем Касцюшкі. У аснове кнігі - найбагацейшы збор паштовак аўтара.
Для шырокага кола чытачоў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.