Ці добра ведаем мы гісторыю і геаграфію нашай краіны? Далёка не кожны з нас адкажа на гэтае пытанне станоўча. Адкуль, напрыклад, паходзяць назвы ўсіх абласных цэнтраў і некаторых іншых гарадоў Беларусі, а таксама рэк і азёр? З якімі знакавым асобамі звязаны пэўныя мясціны? Якія архітэктурныя помнікі павінен ведаць кожны беларус? На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць, прачытаўшы кнігу “Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні”, героямі якой з’яўляюцца не толькі міфічныя персанажы (асілак Менеск, разбойнік Машэка, селянін Добруш, князь Альшан), але і рэальныя гістарычныя асобы (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, княгіня Рагнеда, князі Ізяслаў, Уладзімір, Радзівіл і іншыя). Кніга адрасавана найперш дзецям і дарослым, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і любяць адкрываць для сябе нешта новае.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.