Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Беларусь. Храм і краявід. На беларускай, рускай і ангельскай мовах.

Дзяніс Раманюк
  • ISBN: 978-985-90398-6-7
  • Издательство: Дзяніс Раманюк
  • Год: 2019
  • Страниц: 192
  • Тип переплёта: твёрдый
  • Формат: 70х100/8
Купить в интернет-магазине
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

Дзяніс Раманюк

Сябры, хачу падзяліцца радаснай навіной: выйшла мая новая кніга «Беларусь. Храм і краявід»!

Лічу, што з выявай святыні краявід становіцца асаблівым. І гэты бліскучы дуэт, пад акампанемент мастацкай фатаграфіі і падрабязных апісанняў, загучаў у новай кнізе.

На яе старонках сабраны прыклады ўнікальнай архітэктурнай спадчыны з розных куткоў Беларусі, якія выглядаюць надзвычай эфектна на фоне маляўнічых відарысаў. У кнігу былі адабраны найлепшыя фотаздымкі з адлюстраваннямі храмаў у краявідзе, якія я рабіў на працягу 20 гадоў. Многія бажніцы за гэты час былі адрэстаўраваны і сталі яшчэ прыгажэйшымі, некаторыя, на жаль, страчаны, а іншыя — сапсаваны сучаснай «рэстаўрацыяй ды рэканструкцыяй»…

У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, яна напісана мною. У ёй я распавядаю пра тое, што засталося па-за кадрам, ды пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка. Таксама, як і ў іншых маіх выданнях, я не толькі аўтар фота і тэксту, а яшчэ мастак і выдавец.

Альбом выдадзены ў шыкоўным гарызантальным фармаце 300×240 мм і складаецца са 192 старонак пад цвёрдай вокладкай. Зроблена і падарункавая версія — у футарале з залатым абрэзам блока.

Спрадвеку ўсё самае прыгожае стваралася для ўслаўлення Бога — і ў выніку храмы станавіліся найвышэйшым творам калектыўнай творчасці чалавека. Адносіны з прыродай таксама былі важнай часткай жыцця. Таму яшчэ да пачатку ўзвядзення бажніцы архітэктары падбіралі для яе самыя прыгожыя месцы. Мінаў час будаўніцтва, і навюткія вершаліны з крыжамі ўздымаліся вышэй за стрэхі ды шаты дрэў. Але будынак храма ніколі не перашкаджаў наваколлю і не дамінаваў над ім — яны заўсёды гарманічна спалучаліся і дапаўнялі адно аднаго. Так храмы сталі неад’емнай часткай беларускага краявіду.

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.