У 2017 годзе споўнілася 100 гадоў народнаму мастаку Беларусі Сяргею Іванавічу Селіханаву, аднаму з найбольш яскравых айчынных скульптараў савецкага часу. Яго работы нароўні з творамі Заіра Азгура, Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава характарызуюць цэлую мастацкую эпоху краіны — ХХ стагоддзе. Гэта час вялікіх перамен і здзяйсненняў, вялікіх трагедый і перамог, час стварэння грандыёзных скульптурных ансамбляў і эпічных манументаў. Сяргей Селіханаў у роўнай меры аддаў даніну партрэтнай творчасці і манументальным мастацкім кампазіцыям, стварэнню мемарыяльных рэльефаў і графічнаму мастацтву, працаваў з рознымі матэрыяламі, увасабляючы драматычныя і гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і герояў сучаснасці ў гліне, гіпсе, граніце, мармуры. Ствараў скульптуры, якія нясуць на сабе адбітак цяжкай, драматычнай і супярэчлівай гісторыі краіны.
Складальнік Селіханаў Канстанцін Уладзіміравіч
Аўтары тэксту: Наталля Шаранговіч, Барыс Крэпак, Леанід Левін, Канстанцін Селіханаў
У выданні выкарыстаны фота з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва,
Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура і архіва К. У. Селіханава
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.