Хлопчыкі і дзяўчынкі, «нашы малодшыя сябры» — птушкі, звяры ды іншыя населыгікі планеты, а таксама рэчы, якія акружаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, — гэта і ёсць героі новай кнігі Анатоля Зэкава для дзяцей «Вожык вёз сараканожак». У ёй шмат пазнавальнага, павучальнага і, вядома ж, займальнага, бо аўтар добра ведае сваіх чытачоў, з якімі даволі часта сустракаецца ў школах і бібліятэках, і таму разумее, што вершы юнымі «чамучкамі» ўспрымаюцца нашмат лепш, калі напісаны весела, з элементамі гульні. У гсроях кніі і Анатоля Зэкава многія пазнаюць сябе, ад душы пасмяюцца з іх і адначасова задумаюцца, ці заўсёды правільныя іх асабістыя ўчынкі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.