Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

Змена. На беларускай, рускай і ангельскай мовах. (Кніга фотаздымкаў зробленых у перыяд з 1988 па 1994 год)

Брушко Зміцер, укладальнік
  • ISBN: 978-985-7175-81-9
  • Издательство: Альтиора-Живые краски
  • Год: 2019
  • Страниц: 224
  • Тип переплёта: твёрдый
  • Формат: 70х100/16
Купить в интернет-магазине
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

«Змена», мабыць, найлепшае слова ў беларускай мове, якое апісвае гістарычны адрэзак 1980-х — пачатку 1990-х, якое спалучае ў сабе сплаў значэнняў «перамена», «змяненне» і «працоўная змена». У аснову кнігі «Змена» ляглі фотаздымкі, зробленыя Сяргеем Брушко ў перыяд з 1988 па 1994 год: ад росквіту галос- насці ў СССР і да першых прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Гэта турбулентны і няпросты час, калі год жыцця даваў пяць гадоў досведу, калі абставіны прымушалі здзяйсняць учынкі, на якія наўрад ці мы адважыліся б цяпер. 
Галоўным героем прац бацькі быў звычайны чалавек у пераломны момант гісторыі. Праз яго, нібы праз правадніка, Сяргей Брушко распавядае пра цяжкасці той эпохі: набірае моц эканамічны крызіс, руйнуецца дзяржаўная сістэма, нагадваюць пра сябе наступствы аварыі на ЧАЭС. Кажуць, фотажурналістыка не можа быць аб’ектыўнай. Магчыма, і так, але, калі глядзіш на здымкі бацькі, можаш адчуць іх унутраную сілу і неабыякавасць да герояў, а гэта, напэўна, куды больш важныя рэчы, чым бесстароннасць у фатаграфіі. 
Сяргей Брушко, здымаючы ў перыяд станаўлення Беларусі як незалежнай краіны, усведамляў важнасць тых падзей. Ён умеў аналізаваць тое, што адбываецца пры здымцы, і ўжо ў працэсе разумеў, што хацеў бы выказаць сваімі працамі. Напэўна, таму ён быў не самым шустрым фатографам падчас стварэння рэпартажаў, але займаў нетрывіяльныя кропкі для здымкі, што і дапамагло перадаць «по- смак» тых падзей. 
Для мяне Сяргей Брушко застанецца ў першую чаргу татам. Нягледзячы на асабістае стаўленне, я ўсведамляю значнасць яго прац. Творчасць бацькі — сімбіёз мастацтва і гісторыі. Ён пакінуў партрэт краіны, што толькі з’явілася, і часам нам варта вяртацца і разглядаць яго для таго, каб зразумець, як мы змяніліся і наколькі пасталелі за гэты час. 
ЗМІЦЕР БРУШКО, 
фотакарэспандэнт, сын Сяргея Брушко 

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.