У кнізе сабраныя казкі сучаснага беларускага аўтара Алены Міхаленка, якія неаднаразова друкаваліся на рускай мове як у Беларусі, так і ў Расіі, а ў 2019 годзе былі перакладзены на сербскую мову і выйшлі ў Белградзе. Героі гэтых казак — маленькія звераняты, яны весяляцца і сумуюць, часам трохі свавольнічаюць. Яны, а разам з імі і маленькія чытачы, адкрываюць вялізарны навакольны свет, вучацца рабіць добрыя ўчынкі, сябраваць, клапаціцца аб тых, каго любяць. Вельмі проста, мовай казкі, аўтар распавядае дзецям пра сур'ёзныя рэчы. Па словах Алены Міхаленка, назву кнігі падказаў адзін псіхолаг — яму гэтыя казкі дапамагалі працаваць з дзецьмі, якія перажылі нейкія вельмі цяжкія абставіны. Разам з героямі казак яны вучыліся верыць, што жыццё можа дарыць надзею і дабрыню.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.