У альбоме прадстаўлены помнікі іканапісу Беларусі XVI - пачатку XX ст. са збору Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Гэтыя творы з'яўляюцца спадчынай праваспаўнай, каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Асобную групу складаюць народныя абразы, якія размяшчаліся ў хатах на покуці і прызначаліся для дамашняй малітвы.
Альбом складаецца з трох раздзелаў. У пачатку кожнага з іх перад ілюстрацыйным блокам змешчана кароткая характарыстыка гістарычнага перыяду, акрэслены асноўныя тэндэнцыі і акалічнасці развіцця сакральнага мастацтва ўтой час, пералічаны і прааналізаваны стылістычныя рысы і іканаграфічныя асаблівасці.
Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, калекцыянераў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.