Ад перакладчыцы
«Хто расце ў парку» — улюбёная кніга маёй малодшай дачкі Аршулі.
Я ніяк не чакала, набываючы цэлы стос дзіцячых выданняў у Львове, што адна з гэтых кніг будзе гучаць у нас дома амаль штовечар, ды яшчэ на працягу цэлага года. Кожны вечар пачынаўся з пошу- каў «кнігі пра парастак», і старэйшыя дзеці ўжо на памяць цытавалі ўрыўкі. Аршульцы было тады тры гады, на свае чатыры яна атрымала ў падарунак з Львова кнігу «Хто расце ў садзе», і ў нас з'явіўся новы хіт вечаровых чытанняў. Шчыра кажучы, я ніколі б не змагла столькі разоў чытаць адно і тое ж, калі б не падзяляла захапленне дачкі. і мне захацелася, каб з гэтымі цудоўнымі гісторыямі пазнаёміліся і іншыя дзеці ў Беларусі.
Я прысвячаю пераклад сваім дзецям - Завейцы, Усцінцы,
Ціту І Аршусі, якая і натхніла мяне на гэтую працу.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.