Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі стала найбуйнейшай катастрофай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. У аснову альбома «Чарнобыль» ляглі арыгінальныя вынікі даследаванняў, праведзеных аўтарамі за некалькі гадоў, а таксама найбольш важная і цікавая інфармацыя пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС.
Альбом атрымаў наступныя ўзнагароды:
• «Гран-пры» III Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2006»;
• ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2006 год»;
• «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2007» у намінацыі «За ўвасабленне наватарскай ідэі»;
• «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2008» у намінацыі «Найлепшы фотамастак».
Вялікі фармат , 256 старонак, 259 ілюстрацый. Усе тэксты і подпісы пад фота пададзеныя на беларускай, ангельскай і нямецкай мовах. На сённяшні дзень гэта рарытэтнае выданне.
«Таямнічая Зона – як забаронены плод – вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі могуць патрапіць сюды і пабачыць наступствы катастрофы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады пасля аварыі. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала стан да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Гэта кніга – «сталкер», які вядзе ў глыб Зоны, паказвае яе ранейшы і цяперашні стан, дапамагае зразумець маштаб і ацаніць вынікі... »
Дзяніс Раманюк (аўтар-выдавец)Што адбылося і што адбываецца на забруджаных тэрыторыях, азначаных аўтарамі адным ёмістым словам — Зона? Пагаршэнне здароўя людзей, звязанае з наступствамі радыяцыі; псіхалагічныя пакуты людзей, што працягваюць жыць на забруджаных тэрыторыях; незваротныя экалагічныя змены; культурныя і эканамічныя страты — пералік постчарнобыльскіх праблемаў можна доўжыць і доўжыць.
Пакінутая чалавекам прырода Зоны, яе раслінны і жывёльны свет апынуліся ва ўмовах надзвычайнага эксперыменту — гэта адлюстравана ў раздзеле «Прырода». Раздзел «Народ» прысвечаны аўтэнтычнай народнай культуры Зоны, з яе традыцыямі і абрадамі, фальклорам, а таксама строямі, ткацтвам, жывапісам, дойлідствам — скарбам страчанае цывілізацыі. Сама аварыя, у кантэксце жыцця людзей на забруджаных тэрыторыях да і пасля выбуху, паказваецца ў раздзеле «Гісторыя». Самы балючы раздзел — «Чалавек» — адлюстроўвае людскія пакуты, звязаныя з магчымымі наступствамі радыяцыі.
Альбом не толькі знаёміць чытача з драмай, што разыгралася ў выніку самага вялікага атамнага выбуху, які адбыўся ў мірны час, але і стварае манументальную карціну чалавечае катастрофы на тле культуры і прыроды. У ім таксама знайшлі свой адбітак тыя працэсы і змены, што адбываюцца на гэтых тэрыторыях сёння. Гэты альбом — своеасаблівая энцыклапедыя Чарнобыльскай ката- строфы. Ён дае чытачу мажлівасць скласці для сябе ўяўленне пра тую бяду, што ўжо больш за 25 гадоў уплывае на лёс цэлае краіны — Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.