Кніга-альбом «Спадчына Беларусі» — працяг выдавецкай серыі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі». Аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч на міжнародным узроўні дэманст-руюць прыгажосць і значэнне гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі. Старадаўнія храмы, палацы, замкі, сядзібы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляюцца важнай часткай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа і займаюць асобае месца ў сусветнай культуры. Кніга-альбом складаецца з больш чым 400 мастацкіх фотаздымкаў у асноўным 2014-2015 гадоў. Шырока прадстаўлены ўсе вобласці Беларусі. Упершыню альбом выдадзены на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. За час існавання мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» было выдадзена 44500 асобнікаў прэзентацыйных альбомаў — сапраўдны рэкорд для нацыянальнага кнігавыдання.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.