Катэдральны касцёл св. Францішка Ксавэрыя, які мы традыцыйна называем Фарным, з’яўляецца неад’емнай часткай нашага
жыцця, як рэлігійнага, так і грамадскага. Гэта не дроста візітоўка г. Гродна, гэта гістарычнае месца, дзе адбываліся розныя падзеі, гэта месца
перш за ўсё ддя праслаўлення Бога, месца, дзе праходзіла і надалей драходзіць сустрэча стварэння са сваім Стварыцелем, дзе чалавек здабывае гармонйо з Богам.
Айцы езуіты, якія займаліся адукацыйнай дзейнасцю, узводзячы прыгожы будынак храма, не ўяўлялі, што праз 300 гадоў святыня набудзе статус катэдральнага касцёла і малой базілікі. Хоць прайшло шмат гадоў з таго часу, як езуіты пакінулі горад, вялікая спадчына іх духоўнага жыцця і сёння праз архітэктуру касцёла, колькасць і размяшчэнне алтароў працягвае вучыць нас любові да вялікага Бога і высокай культуры.
Архітэктура касцёла — як адкрытая кніга, якую можна чытаць бясконца. Стыль барока, у якім па- будаваны касцёл, нагадвае аб нашым найвышэйшым пакліканні, падрыхтаваным нам Богам. Зна- ходзячыся ў гтітггыні і раствараючыся ў прасторы самой святыні, разумеем нашую мізэрнасць і ад- начасова ўсведамляем магутнасць Бога. Углядаючыся ў пацёртую плітку падлогі, разумеем, колькі прайшло тут людзей у пошуках збаўлення душы. Бачачы сцёртыя прыступкі канфесіяналаў, усве- дамляем, колькі тут вернікаў прыступіла да сакрамэнту пакаяння.
Першы раз я наведаў гэты касцёл, калі мне было 14 гадоў, і ўжо тады ён зрабіў на мяне вялікае ўра- жанне. Я стаяў каля галоўнага алтара, зачараваны яго веліччу. Ужо тады мне хацелася падзяліцца гэтай прыгажосцю з усімі. Праз мноіія гады, па волі Усемагутнага, стаўшы святаром, прайшоўшы пэўны жыцдёвы шлях, я быў прызначаны сюды пробашчам - і мая мара здзяйсняецца. Хочацца захаваць у памяці гэтую пярліну нашай гісторыі і перадаць наступным пакаленням, каб яны маглі не толькі ганарыцда сдадчынай, але і шанаваць вялікі здабытак нашых продкаў.
У гэтым фотаальбоме, дзякуючы майстэрсгву фатографа Станіслава Янчарскага, удалося прад- ставіць дрыгажосць, веліч і багацце інтэр’еру катэдральдага касцёла і яго архітэктуры з незвычай- ных ракурсаў.
У час тэхналоііі і інтэрнэта няхай гэты альбом будзе жывым і адчувальным падарудкам для кожнага з нас!
Катэдральны касцёл святога Францішка Ксавэрыя
Фотаальбом
Аўтары тэкста: Ян Кучынскі, Станіслаў Янчарскі
На беларускай, польскай і англійскай мовах
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.