Я нарадзіўся ў в, Рудзеўшчына Гродзенскай вобласці. Яна амаль не захавалася. Балюча глядзець на тое, што раней радавала вока і сагравала душу, а цяпер знікае. застаючыся толькі ў нашай памяці, у мінулым, без якога немагчыма і будучыня.
Каталіцкія храмы неаддзельныя ад гісторыі беларускага народа. Наведваючы розныя куткі нашай Радзімы, я бачыў як гірыгажосць і веліч касцёлаў, так і іх паўразбураны стан. Адчуваў неўразуменне і расчараванне, калі ў абрысах некаталіцкіх храмаў і іншых будынкаў угадвалася архітэктура касцёла.
Якое становішча ў грамадстве чалавек не займаў бы: быў багатым ці бедным, веруючым ці атэістам, - але калі ў хату ці краіну прыходзіла бяда, людзі ішлі ў храм за дапамогой і ратункам. Гісторыя касцёла-гэта гісторыя народа, яго барацьбы і веры. Каталіцкія храмы разам з беларусамі і іншымі народамі прайшлі шматвяковыя вехі як росквіту, так і ганенняў Хто толькі не спрабаваў іх знішчыць: шведы і французская армія, запарожскія казакі і фашысцкія полчышчы, рускія войскі і ўлады на працягу стагоддзў. у тым ліку савецкаяўлада.
Будынак, наватхрам, можна ўзарваць, разбурыць, разграбаваць. Але нельга знішчыць Веру! Яна - сіла. Яна адродзіць, што не аднойчы адбылося ў гісторыі маёй краіны.
У час працы над кнігамі пра касцёлы Беларусі мне хацелася не столькі раскрыць гісторыю архітэктурных помнікаў колькі зрабіць быццам бы стоп-кадр цяперашняга часу.
За плячыма амальЗбтысяч кіламетраў каля 400 касцёлаў, 3 гады працы - захапляльнай і цікавай, размовы з сотнямі людзей, прасякнутых верай, дабрынёй і надзеяй на лепшае жыццё.
Няхай гэтая кніга пра касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама выданні пра каталіцкія святыні ўсёй маёй Радзімы дапамогуць нам больш пранікнённа адчуць сэнс свайго жыцця, навакольны свет і месца ў гэтым жыцці.
Будзьце здаровымі і любіце родную Беларусь. Наша сіла - у адзінстве і веры!