Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнаў хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча ў дамку на ўскраіне іх аж двое – дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Руплівы Шушык любіць ва ўсім парадак, а гарэза Жуля любіць, каб заўсёды было весела. Але паміж сабой жывуць у згодзе і разам сочаць за тым, каб людзі ў доме не хварэлі, а свойская жывёла не зазнала гора. Дамавічкі сумесна адважваюць ад дома і яго жыхароў усялякае ліха і злыбяду. Кожная перажытая імі прыгода знаёміць з багатым светам беларускага фальклору і з правіламі разумнага жыцця.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.