Дарожныя нататкі «Шляхецкімі ваколіцамі» - ваш праважаты ў свет самастойных вандровак па Беларусі. Гэта гатовы маршрут, па якім можна выправіцца ў падарожжа. На гэтым шляху вас чакае гісторыя архітэктурных перлін, цікавосткі пра іх уладароў, знаёмствы з помнікамі прыроды, парады, дзе паснедаць ці заначаваць, што купіць у мясцовых майстроў. Галоўнае ў кожнай вандроўцы - сустрэчы з людзьмі, ства- ральнікамі нашага мінулага і сучаснага. Яны жылі і жывуць на белару- скай зямлі, любоў да якой вымалёўвае ў іх лёсах самыя нечаканыя ўзо- ры. Чым глыбей мы ведаем нашу гісторыю, тым больш спазнаём сябе, набліжаемся да адказаў на спрадвечныя пытанні: Адкуль мы? Хто мы?
Куды ідзем?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.