“Заўрык і яго малодшы брат” – дэбютная дзіцячая кніга сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка. Вы можаце падтрымаць выданне ды заказаць асобнік па самым нізкім кошце на старонцы краўдфандынга. А яшчэ вы атрымаеце яйка, з якога можна вырасціць сапраўднага дыназаўрыка!
“Заўрык” – пра тое, як сям’я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой – старэйшы Заўрык – пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям’і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднаго, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.