Апісаць стыль працы Марыны Бацюковай няпроста: творчая кар'ера мастачкі ахоплівае больш за тры дзесяцігоддзі плённай дзейнасці ў дэкаратыўна-прыкладным, канцэптуальным і фатаграфічным мастацтве. Яе творчай манеры побач з асэнсаванасцю і абгрунтаванасцю ўласці- выя асаблівая чуллівасць і псіхалагізм, а шматлікія фотапраекты пра- сякнуты іроніяй і цікаўнасцю да свету. Гэты альбом змяшчае выбраныя працы Марыны Бацюковай з серыі "Свае гісторыі".
"Свае гісторыі"- гэта шэрагздымкаўстарыхфотапартрэтаўу інтэр'ерах і экстэр'ерах рэальнага жыцця. Аўтарская канцэпцыя дазваляе гледачу ўбачыць тое, што звычайна не трапляе ў поле зроку; паказвае, наколь- кі навакольны кантэкст і суседства з іншымі аб'ектамі ўплываюць на ўспрыняцце самога здымка; падкрэслівае немагчымасць гэтага ўспры- няцця асобна ад наваколля.
Праца над серыяй вялася на працягу 11 гадоў у розных краінах све- ту. Некаторыя фотапартрэты і інтэр'еры біяграфічныя і маюць самыя непасрэдныя адносіны да аўтара, сярод іх атэлье мастакоў Аляксея Марачкіна і Алеся Родзіна, дом і здымкі, што належалі Тамары Сяржанавай - роднай бабулі Марыны Бацюковай. Дакументацыя фота- здымкаў і месцаў адбывалася ў розны час на прасторы ад заходняга ўзбярэжжа Францыі да ўсходніх рэгіёнаў Грузіі. Многія працы зробле- ны ў вёсках Беларусі.
Кантраст асяроддзя і выразнасць дэталяў арганізавалі серыю ў чаты- ры ўмоўныя раздзелы па месцы правядзення здымкаў, надаўшы "сваім гісторыям,/дадатковыя адценні гарадскога (historia urbana) і вясковага (historia ruralis); страчанага (historia oblita) і вечнага (historia aeterna).
Фотаздымкам серыі ўласціва выразная амбівалентнасць у адносінах аб'екта і наваколля, якая асабліва заўважаецца ў партрэтах поўных жыцця людзей на выпаленых эмалях старадаўніх помнікаў. Гэтыя пра- цы, як і фотаздымак маладой пары ў разбураным доме, закранаюць пы- танні памяці і прызначэння ўспамінаў. Аб'ект і тэхніка фатаграфавання таксама ўтвараюць сімвалічнае проціпастаўленне: мы бачым сучасную лічбавую версію старых здымкаў на матэрыялычых носьбітах.
Характэрнае для "Сваіх гісторый" змяшэнне і супрацьпастаўленне выяўленчых тэхнік, а таксама падыход да дакументызацыі і даследавання набліжаюць працы серыі да твораў амерыканскай мастачкі Луізы Лоўлер, адзін з праектаўякой прадстаўляе архіўфотаздымкаўмастацкіх артэфактаўу кантэксце галерэй, музеяў і прыватных калекцый. Марына Бацюкова, як і Луіза Лоўлер, даследуе і канстатуе ўзаемаадносіны існых аб'ектаў і навакольнай рэчаіснасці, аддаючы перавагу дакументальнай фіксацыі на мове часу і прасторы.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.