«Абрысы розныя» - гэта назва калекцыі ўласнаручных малюнкаў і чарцяжоў гетмана Януша Ра- дзівіла, якая з’яўляецца ўнікальным зборам і не мае блізкіх аналагаў ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. На іх адлюстравана вялікая колькасць будынкаў і краявіды цэлых гарадоў усходніх зямель Беларусі і Украіны, якія значна пацярпелі або былі цалкам знішчаны ў час вайны 1648-1667 гг. Разам з тым, гэты збор уяўляе сабой зафіксаваныя на паперы роздумы і назіранні іх аўтара, які з’яўляецца адной з самых цікавых і супярэчлівых асоб у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII ст. У кнізе апублікаваны малюнкі гетмана з Нацыя- нальнага гістарычнага архіва Беларусі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, зроблена іх атрыбуцыя, пра- аналізавана тэматыка выяў і асобных сюжэтаў, а таксама кантэкст іх стварэння.
Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культу- рай Вялікага Княства Літоўскага.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.