«Казкі для сяброў» - гэта кніга, якая пазнаёміць з літаратурнай творчасцю беларускіх пісьменнікаў, падкажа тэмы для абмеркавання, дапаможа чытачам розных краін асвоіць яшчэ адну вельмі важную мову - мову сяброўства.
Спецыяльна для маленькіх і дарослых кнігалюбаў, якія ведаюць (альбо пакуль яшчэ вывучаюць) рускую, беларускую і французскую мовы, была створана гэта кніга. Свае казачныя гісторыі на яе старонках вам распавядуць беларускія пісьменнікі: А. Карлюкевіч, А. Бадак, А. Стэльмах, У. Ліпскі, М. Чарняўскі, М. Пазнякоў, Я. Жабко, Г. Аўласенка, А. Зэкаў. А каб вандроўка ў казачны свет была больш яркай і запамінальнай, кожны твор суправаджаюць ілюстрацыі.
Кніга можа быць цікавай на ўроках у школе і ў пазакласнай рабоце. Яе можна з захапленнем чытаць усёй сям'ёй дома ці ў дарозе.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.