У дапаможніку, які з’яўляецца першым выпускам запланаванай штогадовай серыі «Скарбонка алімпіядніка», прадстаўлены актуальныя тыпы заданняў, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца на ўсіх этапах (школьным, раённым, абласным, рэспубліканскім) алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Змест практыкаванняў ахоплівае ўсе раздзелы школьнай праграмы па беларускай мове і літаратуры і дазваляе сістэматызаваць веды, ацаніць свой узровень, пазнаць логіку стварэння алімпіядных задач.
Адрасуецца вучням старэйшых класаў, якія ўдумліва ставяцца да вывучэння бела- рускасці, жадаюць прадэманстраваць высокія вынікі падчас творчых конкурсаў, цэнтра- лізаванага тэставання і алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Кніга будзе карыснай вучням, творчым студэнтам, настаўнікам і выкладчыкам УВА пры падрыхтоўцы да алімпіяд, для арганізацыі плённай працы па вывучэнні сваёй мовы, прыгожага пісьменства і нацыя- нальных традыцый.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.