Для подпісаў пад малюнкамі ў кнізе выкарыстаны радкі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Александровіча, В. Віткі, Н. Галіноўскай, К. Камейшы, М. Кляшторнай, М. Маляўкі, А. Русака, М. Скрыпкі, А. Ставера.
Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці.
Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе.
Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання. Тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.
Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца вучням пачатковых класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.