Азбука ў загадках вядомага аўтара Віктара Кажуры і маладой мастачкі Марыі Мароз - гэта захапляльны свет, нзселены разнастайнымі раслінамі і жывёламі, прыгожымі прыроднымі з'явамі і казачнымі героямі. Што ні старонка - то новыя загадкі. якія пачынаюцца на пэўную літару. А ў якасці падказак выкарыстоўваюцца лексічныя значэнні слоў. Адгадкі таксама ёсць. але назіральнаму чытачу не абавязкова падглядваць у іх: адказы схаваныя ў маляўнічых выявах. Выданне прапануецца для выкарыстання на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах агульнаадукацыйных школ.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.