Камплект дэманстрацыйных матэрыялаў «Партрэты класікаў беларускай літаратуры» прысвечаны айчынным пісьменнікам, з творчасцю якіх вучні знаёмяцца на ўроках літаратуры на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Выданне ўтрымлівае: партрэт кожнага пісьменніка; асноўныя звесткі з біяграфіі; выбраныя творы і зборнікі; кароткі агляд жыццёвага шляху.
Выкарыстанне дадзеных матэрыялаў на ўроках літаратуры будзе садзейнічаць пашырэнню кругагляду вучняў, абуджэнню ў іх цікавасці да вывучэння нацыянальнай культуры і літаратуры, павышэнню матывацыі да чытання на роднай мове.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.