У кнізе прадстаўлены распрацоўкі ўрокаў па ўсіх тэмах курсу беларускай мовы 9 класа. Дадзены дапаможнік складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай. Асноўная мэта выдання - дапамога настаўніку ў арганізацыі і правядзенні ўрока, які адказвае метадычным патрабаванням. Прадстаўленыя распрацоўкі ўрокаў маюць выразную структуру, што дазваляе лёгка арыентавацца ў іх. У дапаможніку выкарыставаны разнастайныя віды работ: франтальная праверка дамашняга задання, практыкаванні па адпрацоўцы навыкаў, творчае спісванне, работы па картках, тлумачальныя дыктанты і іншыя. Такая падача матэрыялу спрыяе цэласнаму засвенню таго ці іншага правіла. Настаўнік можа ўносіць карэктывы з улікам магчымасцей кожнага класа. Дапаможнік акажа дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў як маладым спецыялістам, студэнтам-практыкантам, так і высокакваліфікаваным настаўнікам. Прызначаны настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.