Ігуменскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая на працягу болей як стагоддзя аб’ядноўвала шэраг сучасных раёнаў Міншчыны: Пухавіцкі, Чэрвеньскі, Бярэзінскі, Уздзенскі, Старадарожскі... Ігуменам называўся павятовы горад, зараз гэта раённы цэнтр Чэрвень.
Аўтар кнігі — вандроўнік у прасторы і часе. Ён расказвае пра паселішчы і людзей Ігуменшчыны, запрашае чытача да знаёмства з рознымі стагоддзямі. Старажытныя мястэчкі, праваслаўныя храмы, паштовыя дарогі, майстры, рамеснікі, гандляры, героі і ахвяры няпростых мінулых часін — усё і пра ўсіх вы знойдзеце на старонках адмысловай краязнаўчай міні-энцыклапедыі пра Ігуменскую старонку.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.