Біяграфія ўсходнепалескай вёскі Ліпляны была расказана яе жыхарамі і ўраджэнцамі. Гісторыя вёскі да пачатку XX ст. разглядаецца пераважна на падставе апублікаваных крыніц і архіўных дакументаў. Фотаздымкі з асабістых архіваў відэафільм, спевы, карта, ліплянскі слоўнік дапаўняюць тэкст кнігі і ствараюць магчымасць паглыблення ў прастору, мову і культуру вёскі. Для шырокага кола чытачоў будзе найбольш цікавай частка пра ваенную і пасляваенную штодзённасць, якая была тыповай для пераважнай болыпасці беларускіх вяскоўцаў.
Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай, мовай, этнаграфіяй усходнепалескага рэгіёна, гісторыяй штодзённасці XX ст., вуснай гісторыяй.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.