Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вярт- лявая чаротаўка, адлюстраваныя на гіамятнай манеце Нацбанка Беларусі, — своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны — даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань — некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла XII, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай Дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сён- няшняя Драгічыншчына — адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўтор- насць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.
Усім, для каго нацыянальная гісторыя — найважнейшая частка духоўнага жыцця.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.