У манаграфіі раскрываюцца песенна-гульнявыя дзеі перыяду сонцавароту («Ваджэнне Казы», «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар», «Барана»), якія ўваходзяць у гукавую прастору «песеннага календара» і належаць да найболып глыбінных у этна- музычнай традыцыі беларусаў. Упершыню прадпрымаецца тэарэтычнае асэнсаванне музычнага механізма каляндарна замацаванай гульні архаічнага генезісу і выяўля- юцца сістэмна значныя ўніверсаліі гульнявога меласу.
Кніга адрасавана спецыялістам-этнамузыколагам, этнафілолагам, этнографам, культуролагам, выкладчыкам і студэнтам музычных і агульнагуманітарных ВНУ, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі этнамузычнай культуры бела- русаў, яе гісторыяй і сучаснасцю.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.