Вяртаннем з небыцця можна назваць творы беларускага археола- га, пісьменніка, гісторыка, этнографа і фалькларыста сярэдзіны XIX ст. I. П. Барычэўскага. У сваіх кнігах Іван Пятровіч першым зрабіў спробу знайсці агульныя міфалагічныя карані славянскіх народаў і ў форме міфаў, казак, па- данняў і займальных аповедаў прадставіць іх чытачу. Мы пазнаёмімся з такімі цікавымі персанажамі, як пан Твардоўскі, Пане Каханку, ваявода Канеўскі, a 170 прыкмет беларускага народа, якія ўвабралі ў сябе вопыт тысячагоддзяў, дазволяць чытачам карыстацца імі ў абыдзённым жыцці.
Кніга, як першая публікацыя на роднай мове твораў беларускага гісторыка і этнографа, будзе цікавай як краязнаўцам, аматарам даўніны і прыгожага пісьменства, так і навукоўцам.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.