Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «3 Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Персаналіі». Тэарэтычны блок адведзены дасле- даванням фальклорных аспектаў творчасці Яна Баршчэўскага, ён дэманструе пашырэнне прадметнага і метадалагічнага поля сучаснай беларускай фалькларыстыкі. У рубрыцы «Бела- рускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены абрад выправоджання русалак. Публікуюцца матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фаль- кларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы. Асобны раздзел прысвечаны ўшана- эанню памяці паважаных Уладзіміра Раговіча, Алеся Зайкі, Анатоля Емяльянава.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.