У выданні разглядаецца лёс збораў Беларускага дзяржаўнага музея і Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. На аснове дадзеных Картатэкі ўласнасці мастацкіх аб'ектаў асвятляецца вываз нямецкімі арганізацыямі культурных каштоўнасцей з мінскіх музеяў у Германію і іх рэстытуцыя пасля вайны з Мюнхенскага цэнтральнага зборнага пункту. Прасочваюцца далейшыя шляхі вернутай спадчыны, якая сёння захоўваецца ў музеях Беларусі і за яе межамі. Вынікі даспедавання дазваляюць праводзіць далейшую працу па пошуку і ідэнтыфікацыі страчаных музейных экспанатаў з даваенных мінскіх калекцый.
Адрасуецца спецыялістам, якія займаюцца пытаннямі рэстытуцыі культурных каштоўнасцей, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай прабле- матыкай
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.