Сёмы том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» складаецца з чарговых трох кніг. У першай «Незнаёмыя знаёмцы» расказваецца пра вядомых людзей, у якіх беларускія карані. Кніга другая «Піянер - значыць першы» знаёміць з першапраходцамі, якія сваім паходжаннем таксама звязаны з беларускай зямлёй. Героі трэцяй кнігі «Пры- годы з любой нагоды» - Філон Кміта-Чарнабыльскі, Саламея Пілынтынова- Русецкая, Міхаіл Чарняеў, Мікалай Судзілоўскі, Браніслаў Пілсудскі, Ота Шміт. Кнігі прывабліваюць багаццем фактычнага матэрыялу, нечаканымі, часам неверагоднымі эпізодамі.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. Кнігі з карысцю выкары- стаюць у сваёй рабоце настаўнікі на ўроках і ў пазашкольнай рабоце.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.