Зборнік артыкулаў прысвечаны першадрукару Вялікага Княства Літоўскага Францыску Скарыне. Адна з задач зборніка - прасоўванне наватарскіх, прадуктыўных, не- ардынарных і смелых ідэй у вывучэнні асобы, актыўнасці і спадчыны асветніка. Артыкулы даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Чэхіі і Францыі раскрываюць наступныя пытанні: дзейнасць Францыска Скарыны як інтэгральная складовая частка кнігадрукавання Старога горада Прагі; дата нараджэння Скарыны; рэдакцыя Евангелля, якой ён карыстаўся; яго моўная мадэль перакладу Бібліі; паэтычная спадчына і сімволіка Скарыны; украінскія скрыпторыі, дзе магло адбывацца перапісванне яго тэкстаў; святкаванне 500-годдзя Скарыны ў БССР у 1986-1990 гг.
Разлічаны на прафесійных даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца асобай Францыска Скарыны.
Есть вопросы?
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.