У кнізе на матэрыялах палявых экспедыцый на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Беларусі прадстаўлены феномен знахарства, які да сёння займае віднае месца ў мясцовай этнакультурнай тра- дыцыі. У цэнтры ўвагі - фігура Міхаіла Уладзіміравіча Далама- нава. Рускі патомны дваранін, які меў найвышэйшы маральны аўтарытэт у досыць невялікім кутку Глыбоччыны і Пастаўшчыны, у паваенныя дзесяцігоддзі зрабіўся сапраўднай легендай з лака- нічным найменнем «Далман». Успаміны і аповеды пра яго раз- гортваюцца ва ўнікальную і парадаксальную сваёй выключнасцю жыццёвую гісторыю.
Кніга будзе цікавая этнографам, фалькларыстам, краязнаў- цам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.