У каталогу прадстаўленыя варыяцыі аўтэнтычных беларускіх строяў, што ўкладаюць унікальную калекцыю, сабраную ў Амерыцы кіраўніцай беларускага фальклорнага гурта VOLYA, спявачкай і рэжысеркай Воляй Дземкай. Гурт быў створаны ў 2009 г. у Сіэтле (ЗША), каб пазнаёміць жыхароў ціхаакіянскага ўзбярэжжа з прыгажосцю і багаццем беларускага фальклору.
У Беларусі вылучаюць шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў, і кожны з іх мае свае ўнікальныя характарысткі і дызайн традыцыйнага адзення. У калекцыі гурта VOLYA прадстаўленыя 13 з прыкладна 30 варыяцый беларускіх строяў. Цяпер кожны можа ацаніць фантазію і майстэрства ткачых, унікальную вышыўку, выкшталцоныя дэталі 79 прадметаў адзення і аксэсуараў, вырабленых у перыяд з 1880-х да 1940-х гадоў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.