Кніга прысвечана гісторыі яўрэйскай абшчыны горада Глыбокае Віцебскай вобласці, трагедыі і гераізму яўрэяў Глы- боччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У выданні распавядаецца пра стварэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі яўрэйскіх гета ў Глыбокім і іншых населеных пунктах рэгіёна, пра знішчэнне мясцовых яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі. Асобная частка кнігі прысвечана супраціўленню яўрэяў у Глыбоцкім гета, у ходзе якога 19 жніўня 1943 г. удзельнікі супраціўлення паднялі- ся на ўзброенае паўстанне, знішчыўшы каля 100 нацысцкіх катаў. Некаторыя з герояў выратаваліся і працягвалі барацьбу з акупантамі ў партызанскіх атрадах. У кнізе таксама змешчаны матэрыялы пра людзей, якія з рызыкай для жыцця ратавалі яўрэяў ад расправы, пра ўвекавечанне памяці ахвяр Халакосту ў Глыбоцкім раёне. Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучас- нымі фатаграфіямі, фотакопіямі архіўных дакументаў. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.