У кнізе сабраны дакументы і матэрыялы, якія адлюстроўваюць грамадска- палітычную, культурна-асветную і навукова-даследчую дзейнасць беларускай эміграцыі ў міжваеннай Чэхаславакіі; паказваюць палітыку краіны-рэцыгііента, БССР, беларускіх нацыянальных асяродкаў (віленскага, ковенскага і інш.) у дачыненні да чэхаславацкіх беларусаў; праліваюць святло на ўзаемаадносіны беларускіх эмігрантаў з прадстаўнікамі іншых нацыянальных эміграцыйных супольнасцяў з былой Расійскай імперыі, якія пражывалі ў Чэхаславакіі.
У навуковы ўжытак уведзены дакументальныя крыніцы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, архіва горада Прагі, архіва Міністэрства замежных спраў Чэхіі, Нацыянальнага архіва Чэхіі,
Выданне адрасавана даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.