Ноmо Ніstoricus 2019 працягвае традыцыі чатырох папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012 і 2016 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Большасць апублікаваных матэрыялаў датычаць праблемы суадносінаў біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца на прыкладах жыцця і дзейнасці вядомых гісторыкаў М. Біча і Ю. Бардаха, лінгвісткі А. Абрэмбскай-Яблоньскай, антраполага Ю. Абрэмбскага, генетыка А. Жэбрака ды інш. Таксама ў томе публікуюцца раней невядомыя дакументы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. і камуністычнымі рэпрэсіямі. Сярод аўтараў вядомыя даследчыкі з Беларусі, Полыпчы, Аітвы, Ізраіля і Украіны.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.