Распавядаецца пра гістарычных дзеячаў мінулага Беларусі: Рагвалода, Рагнеду, Святаполка Тураўскага, Брачыслава Ізяславіча, Усяслава Чарадзея, Глеба Менскага, Рагвалода Барысавіча, Уладзіміра Полацкага, Віценя, Гедыміна, Альгерда і інш. Асэнсоўваецца роля Беларусі ў палітычным жыцці Еўропы X—XV стст. Чытач даведаецца пра барацьбу Полацкага княства за сваю незалежнасць, пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага, войны беларуска-літоўскай дзяржавы з Тэўтонскім ордэнам, Залатой Ардой, Маскоўскім княствам, Польшчай. Прыводзіцца шмат малавядомых гістарычных фактаў.
Другое выданне выйшла ў 2003 годзе.
Адрасуецца ўсім, хто жадае глыбей ведаць беларускую мінуўшчыну.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.