У гэтым выданні змешчаны артыкулы-даведкі аб архівістах, археогра- фах, гісторыках, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё архіўнай справы ў Беларусі, у збіранне, захоўванне, вывучэнне і публікацыю дакументальнай спадчыны нашай краіны, а таксама аб супрацоўніках архіўных устаноў, якія вызначыліся ў кіраванні архіўнай галіной, у стварэнні аналітычнага і метадытчнага забеспячэння працы дзяржаўных архіваў, у падрыхтоўцы навуковых і навукова-папулярных публікацый аб складзе і змесце дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Прызначаны для навукоўцаў-гуманітарыяў, аспірантаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Упершыню выданне выйшла ў 2006 годзе.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.