Першая частка кнігі ўяўляе сабой даследаванне ў кантэксце тэорыі сацыякультурнай траўмы праблемы месца і ролі ідэі адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1795-1939 гг. Абгрунтавана палажэнне аб гістарычнай ўстойлівасці гэтай ідэі, устаноўлены прычыны яе прывабнасці і даўгавечнасці. Вылучаны і ахарактарызаваны асноўныя этапы руху па адраджэнню ВКЛ, вызначана яго сацыяльная база, раскрыты фактары ўплыву на ўзмацненне і згасанне адраджэнскіх настрояў. Прасочана месца пытання аб вяртанні дзяржаўнасці ВКЛ і яго атрыбутаў у дзейнасці грамадскіх арганізацый, палітычных партый, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў Беларусі ў 1795-1939 гг. Дадзена характарыстыка важнейшых індывідуальных і калектыўных праектаў, канцэпцый, палітычных платформ вяртання дзяржаўнасці ў форме ВКЛ, прапанаваных грамадска-палітычным рухам Беларусі ў гэты перыяд, і выпрацаваных імі мадэляў дзяржавы на аснове традыцыі Княства. Паказаны спробы іх рэалізацыі і праналізаваны прычыны няўдач. Удакладнены час адмовы ад гэтага намеру. Праведзена параўнанне праектаў пачатку XIX і пачатку XX ст. Паказана спецыфіка беларускага досведу выкарыстання дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у параўнанні з іншымі прэтэндэнтамі на яго спадчыну.
У другой частцы кнігі змешчаны дадаткі, якія адлюстроўваюць розныя аспекты і храналагічныя зрэзы гісторыі руху за вяртанне дзяржаўнасці ВКЛ: ілюстрацыі, карты, а таксама архіўныя і апублікаваныя крыніцы (прыведзены цалкам або фрагментарна).
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.