Язык сайта: RU BY
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46
Задать вопрос Уточнить стоимость и наличие любой книги
Viber Написать на Viber Viber Написать на Viber

 ...I першым паказаўся Каліноўскі: Спадчына Кастуся Каліноўскага на беларускай, летувіскай, польскай, украінскай, нямецкай, ангельскай і гішпанскай мовах: Гісторыка-літаратурны зборнік.

Янушкевіч Я.
  • Издательство: Ракаў
  • Год: 2019
  • Страниц: 108
  • Тип переплёта: мягкий
  • Формат: 70х100/16
Уточнить наличие по телефону:
  • г. Минск, пр-т Независимости, 72
  • г. Минск, ул. Богдановича, 46

 - Ракаў, 2019. — 108 стар. + 4 каляр. укл.

Кніга выходзіць да 22.11.2019 — дня перапаховін парэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыянальна-вы- звольнага Паўстаньня, адшуканых у 2017-2018 гг. на гары Гедзіміна ў Вільні. Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх* калег да першадруку невядомых археалагічных матэрыялаў, абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна, публікацыя іху беларускіх і інш. выданьнях — справа бліжэйшай будучыні.

Выданьне знаёміць з публіцыстычнай спадчынай Кастуся Каліноўскага, якая засталася пасьля ахвярнай сьмерці 10/22 Сакавіка 1864 года праз павешаньне расейскімі карнікамі леген- дарнага кіраўніка антыкаланіяльнага Паўстаньня. Нагадаем, што ў наступным, XX стагодзьдзі ў той самы дзень, 22 сакавіка 1943 г. (праўда, ўжо іншымі карнікамі) будзе вымардаваная на- шая Хатынь. Узіраючыся ў гэтыя (толькі дзьве!) астральныя зоркі над сьмяротным небасхілам Беларусі-Літвы, кожны з тых далёкіх сучасьнікаў, нашых змагарных продкаў, на момант адчуваў немінучую сьмерць уласнай нацыі.

Спадчына К.Каліноўскага традыцыйна складаецца з «лісткоў» «Мужыцкай праўды» (№ 1-7; таксама друкуецца новы варыянт № 6, адрозны ад хрэстаматыйна вядомага) і трох «Лістоў з-пад шыбеніцы». Апошнія падаюцца ў даўнім перакладзе (1980 г.) на ангельскую мову (Янкі Запрудніка, То- маса Бэрда), а таксама на летувіскай (Яніны Мажэйкайтэ-Кісялёвай), нямецкай (Монікі Банькоўскай- Цуліг), польскай (Чэслава Сэнюха, Яна Гушчы), украінскай (Ігара Біліньскага, Олександра Ірваньця, Наталкі Пазьняк) і ўпершыню на гішпанскай (пераклад Анхелы Эспіносы Руіс) мовах.

Асобна друкуецца і нядаўна выяўлены аўтограф «Мужыцкай праўды» (падрыхтаваны мова- знаўцам В.Вячоркам).

 


[1] Letuviski — аўтар лічыць, што дзеля таго, каб не было блытаніны з гістарычным тэрмінам «Літва» (і вытворных ад яго: «літовец-ліцьвін; літоўскі-ліцьвінскі» і г.д.), правільней ужываць у дачыненьні да жыхароў Letuwy (Lietuva) тэрмін “letuvisy” - адпаведна іхняй саманазве.

Есть вопросы?

Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.