Мікрагістарычным даследаваннем, якое прапануецца вашай увазе, пачынаецца даволі ўнікальны праект - рэканструкцыя існавання звычайнай вясковай школы ў Беларусі, школы не толькі і не столькі як сацыяльнага інстытута наогул, а канкрэтнай установы - у Вялікіх Круговічах (цяпер - Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Гэта - пакуль першая манаграфія колькітомнага выдання. Тут ахопліваецца паўвекавая гісторыя Круговіцкага народнага вучылішча, пачынаючы ад яго заснавання ў 1869 г. Прадстаўлены розныя бакі жыцця школы, у тым ліку антрапалагічны. Кніга на шырокім дакументальным матэрыяле расказвае пра мясцовыя асаблівасці функцыянавання навучальнай установы. Разам з тым Круговіцкае вучылішча варта прызнаць даволі тыповым для Беларусі. Таму даследаванне можа стаць і арыенцірам для стварэння падобных работ па іншых такіх установах.
Выданне ўяўляе цікавасць і для прафесійных спецыялістаў-гісторыкаў, і для шырокага кола краязнаўцаў ці тых людзей, якія любяць разглядаць пад павелічальным шклом наша мінулае.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.