Выданне змяшчае ўсе вядомыя на сёння дакументы і матэрыялы, якія асвятляюць жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго сям’і за 1492— 1605 гг. і раскрываюць асноўныя этапы жыццёвага шляху Скарыны. Дакументы і на- ратыўныя сведчанні з архіваў і бібліятэк Рыма, Ватыкана, Падуі, Берліна, Магдэбурга, Прагі, Тршэбані, Варшавы, Кракава, Познані, Масквы, Вільнюса, Рыгі публікуюцца ў адпаведнасці з новымі археаграфічнымі нормамі, ілюструюцца рэпрадукцыямі крыніц, забяспечаны навуковым апаратам, каментарамі і паказальнікам.
Адрасуецца спецыялістам у галіне гісторыі і іншых гуманітарных навук, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, лёсам і творчасцю вялікага Палачаніна.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.