Выданні серыі «Летапіс беларускай шляхты» (знак серыі л - «Страла выратавання ») прысвечаны гісторыі старажытных беларускіх родаў. Кнігі змяшчаюць кароткае апісанне і радаводныя роспісы, а таксама цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця прадстаўнікоў беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. У радаводных роспісах першы лік абазначае парадкавы нумар прадстаўніка роду, другі - ад якога продка ён па- ходзіць. Такая форма дае магчымасць лёгка ўбачыць і прасачыць роднасныя сувязі і ступень роднасці. Чырвоным колерам вылучаны імёны прамых продкаў і нашчадкаў аўтара.
Кніга з’яўляецца сёмай у серыі «Летапіс беларускай шляхты» і змяшчае апісанне старажытных родаў Кор- сакаў, Рэутаў, Геталтаў, Тышкевічаў, Гарабурдаў і Гарнастаяў з роду Каленікавічаў Мішкавічаў, гісторыя якіх цесна пераплецена з гісторыяй Полацкага краю.
Кніга выдаецца на рускай і беларускай мовах і будзе цікавая не толькі навукоўцам-гісторыкам, архівістам, краязнаўцам, але і шырокаму колу чытачоў.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.