Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі
Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 з'яўляецца ўнікальнай гістарычнай крыніцай. якая ўтрымлівае комплекс дакументаў па гісторыі асноўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага - Беларусі. Літвы, Украіны. Падляшша. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, якія асвятляюць сацыяльныя, палітычныя. царкоўна-рэлігійныя працэсы, заканадаўчую дзейнасць вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі ў 1551-1558 гг. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ, дазваляюць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў і маюць вялікае значэнне для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў.
Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль шырокаму колу даследчыкаў, і будзе карыснай для гісторыкаў. прававедаў. архівістаў. дакументазнаўцаў. мовазнаўцаў. усіх. хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.
Вы можете уточнить стоимость и наличие любой книги, а также получить консультацию нашего продавца.